Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Где бы вы хотели провести летние каникулы?
Всего 44 человека
Голосование
Чего бы вы хотели видеть больше на нашем сайте?
Всего 242 человека

В память о великой победе

Дата: 8 сентября 2014 в 23:33, Обновлено 2 ноября 2017 в 11:57

І зноў нахлынуў успамін…

Заливко Наталья Казимировна,

заместитель директора по воспитательной работе Путришковской средней школы Гродненского района

Напярэдадні  святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі  ў дзяржаўнай установе адукацыі “Путрышкаўская сярэдняя школа” прайшла дэкада “Нішто не забыта і ніхто не забыты”. Да падрыхтоўкі свята  вучні і педагогі падышлі адказна: аформлены тэматычны стэнд “Памяць сэрца” і кніжная выстава, падрыхтавана канцэртная праграма “Старонкі баявой песні”, ва ўсіх класах прайшлі ўрокі мужнасці ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Спадчына”. На тэрыторыі аграгарадка Путрышкі пражываюць Сямашка Раіса Георгіеўна і Юшкевіч Мелання Аляксандраўна, малалетнія вязні. Члены ГА БРСМ наведалі Раісу Георгіеўну і Меланню Аляксандраўну, уручылі запрашэнні на святкаванне 9-га Мая і памятныя падарункі.

Восьмага мая адбылася сустрэча школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў з Сямашка Раісай Георгіеўнай, малалетняй вязніцай.

 

Пад гукі музыкі і апладысменты гледачоў у залу ўвайшла галоўная гераіня свята. Мерапрыемства  адкрылі вучні школы, якія расказалі пра вялікую перамогу, пра доблесць дзядоў, бацькоў, братоў.

Ад імя адміністрацыі  школы да прысутных у зале са словамі прывітання звярнулася дырэктар Галіна Іванаўна Разумневіч. Яна  адзначыла, што  няма ў нашай краіне чалавека, які, пачуўшы музыку Перамогі, не стрымліваў бы слёзы радасці і болю на вачах. Не стрымлівала слёзы і Галіна Іванаўна, бо ў гады вайны яе мама таксама была вязнем канцлагера.

Далей перад вучнямі выступіла сведка тых трагічных падзей. Аб сваім жыцці расказала Раіса Георгіеўна, яна падзялілася з моладдзю ўспамінамі аб сваім цяжкім дзяцінстве, аб выпрабаваннях, якія вытрымаў народ у гады вайны. Без слёз аб мінулым гераіня свята гаварыць не можа.

З красавіка па май 1942 года – Гродзенская турма. 8 мая вывезена ў Германію, дзе ўсіх палонных вымылі, перадзелі і выставілі як тавар перад “купцамі”. 14-гадовая Раіса папала да Адама Густава ў  нямецкі гарадок Грыгеддзорф, у якога яна была і даяркай, і свінаркай. Ёй адной прыходзілася даглядаць 25 кароў і 37 свіней. Калі Рая захварэла, ад непасільнай працы ў дзяўчынкі аднялася правая рука, гаспадар адправіў яе ў канцлагер у Яганцбурзе. Там жыццё было яшчэ складаней…  Колькі правяла часу ў лагеры, дзяўчынка не помніць. Праз нейкі час яе вярнулі Адаму Густаву. І ўсё ізноў па-новаму: пад’ём раней трох, цяжкі працоўны дзень, некалькі гадзін на сон, пад’ём… З яды: тры бульбіны і лыжка алею – і так кожны дзень.

Здаецца, такога жыцця хапіла б на трох дарослых, дык не, яна, 14 гадовая Рая, пражыла яго адна на чужбіне.

Усе ўдзельнікі свята ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі падрыхтавалі і паказалі цудоўнае выступленне. У зале гучалі вершы, песні …

Пасля ўрачыстай праграмы Р.Г.Сямашка была запрошана ў школьны музей, дзе азнаёмілася з экспанатамі (пісьмы салдат, мацярок, баявых сяброў, баявыя ўзнагароды).

Раіса Георгіеўна засталася ўдзячнай за радушны прыём, пажадала поспехаў у вучобе, здароўя, міру на зямлі.

На жаль, усё менш і менш застаецца жывых сведак тых суровых дзён.

Нізкі паклон тым, хто адваяваў, адстаяў, выпакутаваў мірнае і светлае жыццё для нас!

Акция "ДОЛГ"

(облагораживание мест воинских захоронений, увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.